- разлягацца
- разлягацца
незак.
Наполняться громкими звуками.На вуліцы ж што робіцца? Ад песень яна разлягаецца. Жартаў у меру і зверх яе. Калюга. Спалі (ваенныя) дзень да вечара, спалі ноч - храплі без аддухі, аж хлеў разлягаўся... Пташнікаў. Не раз браты браліся загрудкі, а іх жонкі - зачубкі, і хата аж разлягалася ад сваркі. Сабаленка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.